12 лістапада 2022 г. — 65 гадоў з дня трагедыі ў в. Буса (Іванаўскі р-н; 1957), пажара, у якім загінула 65 чалавек
12 лістапада 1957 г. жыхары в. Буса Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці сабраліся ў невялікай зале мясцовай школы, дзе звычайна паказвалі кіно. У пакой, які можа ўмясціць усяго 50–60 гледачоў, набілася чалавек сто. Напярэдадні вісела афіша, якая запрашала на прагляд фільма пра абаронцаў Брэсцкай крэпасці «Бессмертный гарнизон». Праз дванаццаць гадоў пасля Перамогі цікавасць да тэмы вайны была велізарная, усе хацелі паглядзець гэтую новую кінастужку.
4 мая 2020 г. — 125 гадоў з часу вялікага пажару ў г. Брэсце (1895)
На працягу стагоддзяў г. Брэст-Літоўск Гродзенскай губерні (цяпер Брэст) цярпеў ад пажараў, бывала, што агонь знішчаў цэлыя вуліцы і кварталы. Найбольш жорсткія пажары прыпалі на 1802, 1822, 1828 і 1835 гг. Пажарная каманда пры гарадской паліцыі ўзнікла ў 1851 г., першая прафесійная пажарная служба была створана 20 чэрвеня 1879 г. Гарадскі бюджэт не дазваляў вялікіх расходаў на пажарную каманду, таму яе абсталяванне было не ў належным стане.